epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Напаўзаюць туманы..."

Напаўзаюць туманы

На палеткі, па шашу...

І на слабую душу

Напаўзаюць туманы.

 

Сонца ўзыдзе — блішчуць зноў

Луг, і поле, і шаша...

Толькі слабая душа

Не прагоніць туманоў...

 

Будзе ёй відно адно —

Што ўвесь свет цьмяны, цьмяны.

Праз цьмяныя туманы

Будзе ёй усё відно.

 

І, шкадуючы сябе,

Будзе плакаць над сабой.

Доўга плачам і жальбой

Шкадаваць будзе сябе...

 

1975


1975

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан