epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Наш даўні дзень прыйшоў да нашых вокан..."

Наш даўні дзень прыйшоў да нашых вокан

І стаў пад засень дрэў.

 

А ў гэты час ты мне сабрала кайстру —

Як свой апошні дар.

 

І я напружваў слых, але — ні-ні —

ні слова

Не ўчуў я ад цябе.

 

І, ў вочы я твае глядзеў, ды вочы

Былі глушэй агню.

 

І я пайшоў. І жалю ў маім сэрцы

Ні кроплі не было.

 

Бо я не мог паверыць, што за мною —

Не іншая, а ты...

 

Адно шкада было дзень даўні — дзень

кахання,

Што ў госці завітаў.

 

Бо ён глядзеў мне ўслед, не знаў:

за мной спяшацца

Ці, тут мяне чакаць...

1984


1984

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан