epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Навошта мучыцца, вініцца..."

Навошта мучыцца, вініцца,

Бясплодна мроіць,— кажаш ты.

А мне дзівоснай кайстрай сніцца

І сёння месяц залаты.

 

Усё чакаю: выйдзе некалі

Па-над сцяжынкай зорнай ён

І сыпане над нашым векам

Бясконцы скарб чароўных дзён.

 

І будзе ў скарбе тым, напэўна,

Спакой душы і цішы плён...

— Не! Не! — чамусь твой голас гнеўна

Гучыць.— Святых не трэба дзён!


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан