epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Няма журбы на свеце лепшай..."

Няма журбы на свеце лепшай,

Чым у красе сярод дуброў.

І ад хвароб яна палечыць,

І ад няшчырых слоў сяброў.

 

Устань світанкам, выйдзі ціха,

Дзесь пад асінкамі прысядзь.

І ўбачыш, як з ласём ласіха

Над ласянятачкам трымцяць,

 

І ўбачыш, як да траў нястрымна

Струменьчык выб’ецца з глыбінь,—

І раптам нешта ў сэрцы грымне...

І гэта будзе шчасцю гімн!


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан