epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Нічога ў свеце не баюся..."

Бяры ўсяго мяне — і сілу,

І зрок, і волю,— не пытай.

Усё бяры сабе, мой мілы,

Мой спеў, і вышай узлятай.

 

Нямала — знаю — будзе крыўды

Для нас з табой, для нашых мар.

Настане час, і я не выйду

На кліч твой гучны, як змагар.

 

Урослы ў свежы дол плячамі,

Не ўбачу твой палёт з-пад траў.

А ты ляці! І свет вачамі

Мілуй, як сёння мілаваў.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан