epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Не патрэбна мне багацце векавое..."

Не патрэбна мне багацце векавое,

А дайце толькі мудрасць вякоў.

Не патрэбна аніякая слава,

А дайце толькі любасць жаночую.

 

Ад багацця

аніхто яшчэ не быў шчаслівы.

Ад мудрасці яшчэ

ніхто не зведаў слёз.

Не спыняла жальбы-гора

найвышэйшая слава.

І толькі любасць вернасці

ратавала ад любой бяды.

 

Любасць ціхая. Як радасны прамень зары.

А няхай і як віхура —

бурная, бунтоўная.

Усё роўна —

толькі ёй, прашу, душа, напоўніся...

Толькі любасці прашу тваёй —

чакаю, веру ёй...


1983?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан