epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Не тое слова, не, не тое..."

Не тое слова, не, не тое

Душу ўзнясе, дзе бляск і зман.

А тое простае, святое,

Ў якім жыве душа сама.

 

Святое слова праўды светлай

І шчырай роднасці людской,

Якое так патрэбна свету,

Як сэрцу — жаль і неспакой.

 

Дзеля такога варта падаць

І варта зноў устаць і жыць.

О, дай жа, лёс, мне гэту радасць

Такому слову век служыць!


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан