epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Не заклікайце ні па-ціхаму..."

Не заклікайце ні па-ціхаму,

Ні гучнай ірадаў хвалой...

Мяне мой край

на мужнасць выхаваў

І гордасць даў

душы маёй.

 

Жывуць пачуцці непадкупныя,

Няма замены ім нічым.

Калі дзе ёсць святая купіна —

Дык толькі ў краі дарагім.

 

І хоць памёр бы я ў Амерыцы

Ці ў якой іншай старане,—

А сэрца ў край свой родны вернецца —

На сон на вечны ў Гайшыне...

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан