epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Не здзіўляйся

Не здзіўляйся,

Калі

Ноччу хтось табе ў шыбу пастукае.

Не спяшайся святло патушыць,

За маўчаннем схавацца замкоў.

То самота мая

Да цябе зноў працягвае рукі.

Адкажы ёй спагадай,

Падары ёй хоць некалькі слоў.

 

Не здзіўляйся,

Калі

Нешта ўстане пяшчотнае, ціхае

Перад тварам тваім,

Перад самымі ўстане вачмі.

Гэта позірк мой шчыры,

Каб ніколі не знала ты ліха,

Як вартоўнік надзейны,

Прыйдзе,—

сэрцам яго ты прымі.

 

Не здзіўляйся,

Калі

Ты пачуеш, як раптам знянацку

Нечы подых гарачы

Апячэ твае вусны агнём.

Гэта радасць мая —

Зноў прыйшла табе ў шчасці прызнацца,

Што ёсць свет у мяне,

А ў тым свеце — ты з сонечным днём...

1984


1984

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан