epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Недабітаму фрыцу

Ухае і хакае

Недабіты фрыц,

Навалач усякая

Прагне змен граніц.

 

Вашынгтонскай шаўкаю,

Грызучы аванс,

З падваротні гаўкае

Зноў фашыст: «Рэванш!»

 

Мітынгі і сходзікі,

Піва, крыкі «хайль»...

Што ж, няхай заходзяцца,

Прышчацца няхай.

 

Дні свае апошнія

Дажывеш ты, звер,

Бо на свеце кожны

Ведае цяпер:

 

Калі ў далі чыстыя

Вораг кіне гром,

Дык усіх фашыстаў мы

Назаўжды даб’ём!

1959


1959

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан