epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Нездарма

Нездарма ў барах, на ўзлесках

Нездарма

Сінь рассыпалі пралескі,

Нездарма.

 

Нездарма ты іх збірала,

Нездарма

Шчырай песняй сагравала,

Нездарма.

 

Пэўна ў шчасці сустракала

Ты вясну:

Нехта сэрца, каб спявала,

Ўскалыхнуў.

 

Даў табе лятунак светлы,

Залаты,

А хто быў ён, знаеш гэта

Толькі ты.

1953


1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан