epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Ну, што ж тут такога?.."

Ну, што ж тут такога? —

Ляцелі два зерні

І побач упалі

На траўным узгорку.

 

Ну, што ж тут такога? —

Далёка ад лесу

Паўсталі на лузе

Дубок і бярозка.

 

Ну, што ж тут такога? —

Якое тут дзіва —

Ўсялякія ў свеце

Бываюць здарэнні.

 

А ўсё ж такі сэрцу

Падказваюць нешта —

На лузе, над рэчкай

Дубок і бярозка.

 

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан