epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Пачуй — зязюлі усе яшчэ кукуюць..."

Пачуй — зязюлі усе яшчэ кукуюць

Па ўсёй зялёнай нашай старане.

І гадоў нікому не шкадуюць,—

Знаць, нікога шчасце не міне.

 

Значыць, будуць стрэчы і надзеі,

І вяселлі ў бубны будуць біць.

І жыццё святлом сваім надзеліць

Кожнага,

каб свет мацней любіць.

 

Значыць, і ў тваю душу на схову

Самы лепшы дзень, каб не пагас,

Прынясе вясна з таемнай мовай...

Ды таемнай —

толькі не для нас...

 

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан