epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Пад сінім полагам купалля..."

Пад сінім полагам купалля

Цвіла мне папараць здавён.

Не я шукаў — мяне шукалі

Спагада, ўцеха і паклон.

 

На самых вольных, самых ясных

Шляхах у роднай старане

Не я шукаў — а ўсюды шчасце

Само спяшала да мяне.

 

Дык што ж я часам б’ю трывогу,

Чаму, пра што хачу згадаць?

Ці не таму, што, ўзяўшы многа,

Не змог на столькі ж і аддаць?


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан