epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Пагасла зорка дзесь над полем..."

Пагасла зорка дзесь над полем.

Пасля яшчэ вунь і яшчэ...

Што мне да іх?.. А нейкім болем

Раптоўна сэрца апячэ.

 

Як быццам зараз нешта страціў,

Кагосьці болей не вярнуць.

І ўспомніш фронт, балоты, гаці,

І згадкі памяць разануць.

 

І нешта стане ў горле комам,

І здасца раптам: сам гарыш...

А зоркі падаюць са звонам.

І звон такі — што не сасніш...


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан