epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Парог бацькоўскай мілай хаты..."

Парог бацькоўскай мілай хаты,

Як ты мне снішся! Як завеш

З тых дзён, калі дыханнем мяты

Правёў за пырнік родных меж!

 

Як многа я пасля

на свеце

Прайшоў і сцежак і дарог!

Як многа бачыў, як увеціў,

І што жадаў — заўсёды мог.

 

Але ва ўсіх турботах плодных

Я помніў добра, мой парог,

Што гэта ты мяне, мой родны,

Вучыў зрабіць свой першы крок.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан