epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Пасля атакі

Што прыйшло пасля атакі? Цішыня.

Цішыня прыйшла такая, ад якое

Лёг на чорным папялішчы сполах дня,

Спахмурнела нават сонца над ракою.

Ці-

шы-

ня...

 

Да галля хінецца клёнаў пазалота.

Б’ецца муха ў павуціне за сцяной.

І чакае на развалінах пяхота,

Як ратунку, клічу звонкага: «За мной!»

1941


1941

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан