epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Пялёсткі

Адвячоркам уподбег прайшоў над

Сажом

Вецер поўначы, дужы і порсткі.

Наляцеў на шыпшыны і ўміг, як нажом,

Пазразаў з іх крывінкі-пялёсткі;

 

Пакружыўся з цудоўным багаццем

такім

Над пярэстымі доламі выспаў

І барвовай расою са шчодрай рукі

Ў садзе стройную вішню

абсыпаў.

 

Засмяяўся ад шчасця і ў закут бароў

Паляцеў пад зялёныя сховы.

А высокая вішня дзівілася:

кроў

На руках у яе ці то дар жаніховы?

1945


1945

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан