epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Пяшчота жаночага сэрца..."

Пяшчота жаночага сэрца

Прыйшла да суровага воіна.

I, каб умацаваць яго літасць,

Узвілася галубкай над ім.

 

Пяшчота жаночага сэрца

Прыйшла да суровага воіна.

І, каб падтрымаць яго мужнасць,

Удыхнула яму мару ў душу.

 

Пяшчота жаночага сэрца

Прыйшла да суровага воіна.

І, каб ён стаў пераможцам,

Напаіла яго соллю слязы...


1984?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан