epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Перад развітаннем

У сад зялёны, ў лісцяў гушчыню

Табе, сяброўка, вокны расчыню.

 

Паслухай, як шуміць вялікі горад,

Дзе мы жылі аж пяць студэнцкіх год,

І ўспомні, што ён нас праводзіць скора

Куды каго — у малады палёт.

 

Куды каго... А я б хацеў нанова

Усё прайсці — адну б пуцёўку нам...

Што ж ты не кажаш у адказ ні слова?

Што адышлася раптам ад акна?..

1953


1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан