epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Песня негра

Бясслоўная змучанасць нерваў: — О-о-о!..

Ад болю крывяняцца вочы:— О-о-о!..

Пачуеш — і сам станеш неграм: — О-о-о!..

І жыць, можа, больш не захочаш: — О-о-о!

 

Таварыш, пакуль я з адчаю (О-о-о!)

Не ўпаў, пакараны сурова (О-о-о!),

Прашу цябе,— хоць бы вачамі (О-о-о!)

Скажы мне, скажы мне хоць слова. (О-о-о!

 

Я белы, але ты павер мне (О-о-о!),

Мне ворагі — белыя каты! (О-о-о!)

Я хутка паеду з Амерыкі (О-о-о!),

Дык дай жа руку мне, як брату! (О-о-о!)

 

— О-о! — Захліпаецца нема.— О-о-о!

Пакута гняце без адказу.— О-о-о!

Крычу перад горам Гарлема: О-о-о!

Чаму не памёр я адразу?! — О-о-о!

 

Снежань 1969,

Нью-Йорк


1969

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан