epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Песня пра беларускі «Артэк»

На возеры Нарач,

На возеры Нарач

Мы спынімся нанач,

Мы спынімся нанач,

Свяціце нам, водбліскі зор!

Спачатку, як хатку,

Паставім палатку,

Паставім палатку,

Распалім касцёр.

 

Высокія іскры,

Шумлівыя іскры

Гірляндай маністаў,

Вязьмом прамяністым

Азораць нам суцемкі рэк.

І ўспыхне на ўзлессі

Вячэрняя песня

Пра наш беларускі

Вясёлы «Артэк»!

 

На возеры Нарач,

На возеры Нарач

Імклівую мару,

Прыгожую мару

Мы з песняй у заўтра пашлём.

Бягуць нашы сцежкі,

Вядуць нашы сцежкі

У шчасце сустрэчы

З вялікім жыццём.

 

Матуля Радзіма,

Матуля Радзіма,

З табою, любімай,

З табою, любімай,

Мы здзейснім бацькоўскі наказ.

Бо мы — піянеры,

Бо мы — піянеры.

Бо Леніна сэрца

У сэрцах у нас!

 

1966


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан