epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Подпіс на фотаздымку

Пасылаю фотаздымак

Не сягонняшняга дня,—

Хай пабуду прыгажэйшым —

Маладым жрацам раўня...

 

Пасылаю фотаздымак —

Дзе ні ценяў, ні маршчын...

Мо запомніш назаўсёды,

Што такі — ўсяго адзін...

 

Пасылаю, заклікаю:

Вер, што гэта так і ёсць,—

Што жыццё ўсё — напачатку,

Напачатку — маладосць.

 

Буду ў песні, буду ў маршы,

З бліскавіцамі ў крыві...

Пасылаю фотаздымак...

А самога —

не заві...

 

1978


1978

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан