epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Радзіма, твой прастор і межы..."

Радзіма,

твой прастор і межы

Я пакідаў за век не раз.

Вятрамі бур мае мярэжы

Не раз ірваў суровы час.

 

Але заўжды, заўжды са мною

Быў, як чароўны, мудры дар,

Твой кліч — дзявочы спеў вясною

Гром капяжоў, маланкі з хмар.

 

Птушыны грай, вятры ў прыволлі

І ўсё мацней свой чуў я боль

Па шчасці, што нідзе, ніколі,—

Не! — не расстануся з табой!


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан