epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Раве над морам, б’е віхура..."

Раве над морам, б’е віхура,

За валам вал, нібы гайня.

Ды толькі б як ні выла бура —

Жыве па-свойму глыбіня.

 

Там мір святла, там спеюць сілы,

Там свой заўжды, глыбінны, свет...

Вось так і ты для справы мілай

Настрой душу сваю, паэт.

 

Хоць як шалеюць злыдні свету,

Хоць як вярзуць на нас і час —

Ісці на свой маяк да мэты —

Такі ў паэта свой наказ.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан