epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Рэкамендацыя

Навек запомніў аркушык паперы,

Хвалююць словы праз усе гады:

«Рэкамендую — ўпэўнены і веру:

Ён будзе верны партыі заўжды!»

 

На полі бою, на шляху агністым,

Дзе вал каціўся грозны да Масквы,

Так блаславіў

на званне камуніста

Мяне старэйшы сябра баявы.

 

Не раз пасля — у дні вайны і міру —

Рэкамендаваў паплечнікаў і я,

І шчасны быў, калі прымала шчыра

Іх у свой шэраг партыя мая.

 

І, каб сказаць пра веры сваёй меру,—

Як і мой сябра ў грозныя гады,

Пісаў я цвёрда:

«Упэўнены і веру:

Ён будзе верны партыі заўжды!»

1980


1980

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан