epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Роднай зямлі

Чаго не бачыла ты, наша

Зямля -зямелька.

Якой навалы над табою

Ні прашугала.

 

Якімі страшнымі цапамі

Цябе ні білі.

Якой трухой твае загоны

Ні пасявалі...

 

А ты ідзеш жывой і чыстай

У век, у векі.

А ты красой нязгаснай ззяеш,

Пляцеш вяночкі.

 

А лад табой, вясновай, сонца

Ўсё вышай, вышай.

І шчасцем свеціцца

ў праменнях

Твой лік чароўны.

 

І верыш ты,

што ў цэлым свеце

Няма, не будзе

Нідзе, нідзе

святлейшых сэрцам,

Чым твае дзеці.

 

І гэту веру чуем змалку,

З калыскі чуем,

Таму й мацнее

дух наш вольны,

Дужэюць крылы...

1984


1984

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан