epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Ручаінка

Дзень і ноч

На лугу

Не маўчыць, булькаціць ручаінка:

— Я спяшаю, бягу

Ад матулі —

крынічкі-жывінкі.

— А куды ты? Чаго?

Да каго? —

бор пытаецца строга.

— Я да свету ўсяго,

Бо нясу з сабой любасці многа.

Караням, і траве,

І дубам, і аерам, і краскам —

Хай у шчасці жыве

Любы свет! —

я нясу сваю ласку...

Бор задумна загуў

Кожным лісцікам, кожнай галінкай.

Нібы ўнучку сваю,

Прыхіліў да сябе ручаінку.

 

1968


1968

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан