epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Сабраць іх ціха, без пагрозы..."

Сабраць іх ціха, без пагрозы,

З усіх зямель, з усіх краін,

Глухіх, падточаных склерозам

Прэм’ераў, прагных да руін.

 

Сабраць іх трэба ў цёмнай яме.

Пакінуць костку ім на дне.

Ваюйце. Ды без нас. І самі

Канчайце дні свае ў вайне.

 

А ў гэты час удараць струны —

Праславяць мір для ўсіх часін.

І новы век, бясхмарны, юны,

З'яднае ў шчасці лёс краін.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан