epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Сябрам і ворагам

...І будзе ёкат, і зубоўны скрыгат,—

Ну што ж, няхай...

Не для адзнак, не для шыкоўных выгад

Я жыў, любіў свой край.

 

Адзін народ, яго душа святая —

Мне суд суддзя...

Так кожнаму скажу,—

няхай пытае,—

Крывёю сэрца я.

 

І ні паклёпам чорным, ні спалохам

Не кіне цень

Ніхто, ніхто

на шлях мой, дзе эпоха

Вядзе ў свой светлы дзень.

 

Яе вясною сэрца апавіта,

Каб з сонцам днець

І ў шчодрым свеце

красаваць, як жыта

І ў буйных зернях спець...

1984


1984

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан