epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Сягоння ўранку..."

Сягоння ўранку

заспявалі горны,

Чырванагальштучны збіраюць збор...

О мой азёрны,

Дзень жыцця мой непаўторны,

У смолках бераг

І ў суніцах смольны бор!

 

Праз цэлы век —

у цішыню, ў спакой імкнуўся,

А тут — жадання сэрца не таю:

Спявайце, горны,

хоць і ўсе вы, горны Беларусі,

Будзіце заспакоенасць маю.

Бярыце ўсё: утульнасць, слодыч цішы...

Адно пакіну для жыцця свайго:

Каб — між юнацтва анідзе не лішні —

Заўжды патрэбным чуўся для яго...


1983?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3 т. Т. 3. Вершы, паэмы, апавяданні. - Мн.: Маст. літ., 1988. - 510 с.
Крыніца: скан