epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Сіверы затрубілі

Лясы яшчэ не абляцелі,

І сонца нібы яшчэ ў сіле,

А ўжо над краінай з паўночы

Сіверы затрубілі.

 

Затрубілі над ціхімі рэкамі,

Кінулі крык над полем,

А ў іх ваяўнічым клічы

Я не памыляўся ніколі.

 

Дзень-два — і на спадах узгоркаў

Завеяў чубы завіхрацца,

І, значыць, нара маім думам,

Пара у дарогу збірацца.

 

Пара на заінеўшых долах,

Над скованымі грудамі,

Сустрэцца мне з новай вясною,

З цвітучымі яе садамі.

 

Хай кружаць снягі над полем,

А я час інакшы ўжо бачу,

Калі пад праменнем вясновым

Зямлю сваю перайначу.

 

Я рэкам дам новыя плёсы,

Палям — дам новыя нівы,

Лясам — маладыя пасадкі,

Пасадкам — прастор зіхатлівы.

 

І за гэта, заўсёды за гэта

Цябе, зіма, і люблю я,

Што па тваіх дарогах

Іду у вясну залатую.

 

Іду у зялёныя далі,

У звон жаўрукоў на прылессі,

У новыя ясныя мары,

І з марамі ў новыя песні.

1951


1951

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан