epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

«Скажы мне, што такое шчасце?..»

«Скажы мне, што такое шчасце?» —

Пытаеш ты. А я маўчу.

Хоць знаю: лепей крылле скласці,

Чым выжыць з крыўдаю ўваччу.

 

Хоць знаю: сны і мары — зоркі,

А боль і гнеў — наш плён зямны.

І хлеб парой бывае горкі,

І дабраце мы ўсе жадны.

 

Ах, шчасце... Што ж яно такое?

Дачушка... Хіба знаю сам?

Мо — слёзы ласкі і спакою?

Мо — сум той, што на здзек не дам?


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан