epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Спяём жа песню, касары

Устала сонца, і пад ім

Расою чыстай ззяе луг.

Даўно, сябры, ў сяле сваім

Працуем вольна, без прынук.

Спяём жа песню, касары!

 

Жывей, сябры, з касой хадзі,

Пад сонцам сохне хай трава.

Зацягвай песню, брыгадзір,

Ці ж нам, шчаслівым, сумаваць?

Спяём жа песню, касары!

 

Хутчэй, браты, касьбу канчай,

На полі хлеб чакае нас,—

Багатым будзе родны край,

Багатым будзе наш калгас!

Спяём жа песню, касары!

 

Ідуць касцы за радам рад.

І валам валіцца трава.

З нас кожны працы плённай рад.

А сонцу хочацца спяваць:

Спяём жа песню, касары!

1939


1939

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан