epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Стала майго не чапайце..."

Стала майго не чапайце,

Папер мешаніну не рушце,

Пяро маё — як пакінута,

Так хай ляжыць —

не краніце,—

Уважце спакой маіх думак,

Не зрыньце іх слодычы — веры,

Не адганіце навечна

Тое, што стаць можа песняй!..

1961


1961

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан