epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Сталінградцы

Нават як забудзем войны скора,—

Сталінграда дні не раз прысняцца...

Толькі клікні — і з усіх прастораў

Адзавуцца дружна сталінградцы.

 

Устаюць сябры з калгаснай хаты,

З новага заводскага пасёлка:

Тут — юнак-механік, там — араты,

Франтавік бывалы, камсамолка.

 

Тут — манцёры, там — шаўцы і цеслі

У рабочай форменнай апратцы...

І адна гучыць над краем песня,

Што мы ўсе і ўсюды сталінградцы.

 

Вуліцай зялёнай — што ні хвіля

З Мінска адплываюць эшалоны.

Сталінград! Прымай аўтамабілі,

Волатаў магутныя калоны.

 

Крычаў шле цэмент, шлюць з Налібокі —

Дуб і граб, а Магілёў — маторы.

Хай хутчэй над берагам высокім

Волга ўбачыць радасныя зоры.

 

Сэрца чуць не хоча, каб з трывогай

На палях грымела кананада.

І таму нас мірная дарога

Прывяла к будоўлям Сталінграда.

 

Баявы шынель ляжыць у скатцы.

Ля капроў — рабочыя палаткі.

Мы, сябры, заўсёды сталінградцы

У Радзімы нашай — сталінградкі!

1951


1951

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан