epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Што я люблю..."

Што я люблю, не аддам што на здзекі —

Ведаюць родныя нівы і рэкі.

Ясныя зоры, бароў дзераза

І смутку сляза.

 

Як я люблю — тое ведаюць рукі,

Што цалаваў я шмат год без прынукі,

Бровы, і лоб, і маршчынак прамень,

І кожны наш дзень.

 

Вернасцю сэрца заўжды адгукнецца,

Вернасці верным навек застанецца,

І зберажэ, і ўпрыгожыць зямлю —

Што я любіў,

Што я люблю.

1961


1961

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан