epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Сто песень сэрцам праспявана..."

Сто песень сэрцам праспявана,

Ну што ж, ідзіце ўдалячынь.

Па ўсіх шляхах наканаваных

Няхай ваш роздум прагучыць.

 

Сто песень. Не біблейскіх прымхаў,

А сто крывінак ад крыві.

Сто бітваў за сусвет без ліха.

Сто пісем з клічам:

— Свет, жыві!

 

Красуй, мой свет, з табой мужнею,

З табой расце душа мая.

І спеў не гасне, спеў гучнее,

Бо не магу без песні я.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан