epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Шуміце, вёсны, буйна, гулка..."

Шуміце, вёсны, буйна, гулка,

Гарыце, смолкі, на лугах.

Бушуйце, рэкі і рачулкі,

Не засынайце ў берагах.

 

Спявайце, леры і калыскі,

І слаўся, дзён і ўзлёт і сум...

За ўсё, за ўсё паклон свой нізкі

Табе, жыццё, я прынясу.

 

Адно, прашу, не дай пабачыць,

Адно нідзе не дай пазнаць,

Як людзі ад няпраўды плачуць,

І крыўды іх з труны не ўзняць...


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан