epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Сыну

Запомні, сыне мой, запомні!

Вось гэты дуб, што ўзняў руку,

Ён — як жывы зялёны помнік

Над сцежкай стаў у хмызняку.

 

Хто б ні прайшоў — заўсёды скіне

Прад ім картуз, як гляне ў высь.

І ты прад ім схіліся, сыне,

Бо ён героем быў калісь.

 

Зірні, ты ў дуба бачыш раны —

І на грудзях і на спіне?..

Калісь, як быў я партызанам,

Ён боль прыняў і за мяне.

 

Яго агнём і сталлю секла,

А ён крычаў па-нада мной:

— Жыві! І хай над краем вечна

Смяецца сонейка з вясной!

 

1964


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан