epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Ткачыха

Я глядзеў на яе спрытныя рухі —

Як яна нітку лавіла...

Белыя, белыя рукі...

Што лебядзіныя крылы...

 

Я баяўся: тыя крылы ўзнімуць

Яе над машынай шматтоннай.

І паляціць яна...

І пройдзе міма —

Міма жыцця майго —

новая Джаконда...

 

А яна з усмешкай эдэмнай,

А яна, мілая мая ткачыха,

Штось сказала машыне таемна

І з другой пашапталася ціха;

 

Нейкае ім нарадзіла слова,

Такое па-святому жывое...

І пацяклі, пацяклі нанова,

Радасныя пацяклі сувоі...

 

Я глядзеў на яе спрытныя рухі —

Рухі ад натхнення і волі.

І маліўся па белыя рукі,

Як на нішто і ніколі.

 

І шкадаваў, што не ўмею

адпрасці

Гадоў сваіх,— коцяцца наперагонкі...

І што ўжо не пусцяць мяне

ў магазін «Шчасце»,

Шлюбныя не прададуць пярсцёнкі...

 

1978


1978

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан