epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Толькі б не збіцца на слёзны плач..."

Толькі б не збіцца на слёзны плач

(Будуць яшчэ ў цябе бітвы, трубач!),

Толькі б на скаргі не збіцца,

Слабасці не пакланіцца.

Толькі б застацца самім сабой —

Тым — маладым і гатовым на бой.

Толькі б тым шчодрым застацца,

За мішурой не пагнацца.

Толькі б не выйсці са строю ўраз.

Іскры ўтрымаць, каб агонь не пагас,

Толькі б агонь гэты чысты

Быў,— як лятунак вячысты!

 

Кастрычнік 1969,

Нью-Йорк


1969

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан