epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Туманам лёгкім..."

Туманам лёгкім зноў зацягне гоні.

Падыдзе вечар ціха пад акно.

Тады мне трэба, дружа мой, адно:

Мне трэба, каб гучней твой граў гармонік.

 

Націсні на пявучыя лады.

Пад тваё гранне песню спець

хачу я.

Ты ж ведаеш... А мо яна й пачуе...

І, можа, прыйдзе, любая, сюды.

 

Ты ж ведаеш... сказаць я аб каханні

Даўно хачу... але хаджу з тугой.

Зайграй жа, браце, мы ж сябры

з табой!

Пашлём агністы заклік

на спатканне!

1960


1960

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан