epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Ты была..."

Ты была.

А потым ты пайшла.

Адна.

Такога не было яшчэ ніколі.

І я падумаў,

Што, напэўна, так і трэба.

 

Бо іначай,

без расстання,

Мы прывыкнем.

А прывычка —

не каханне.

 

Але я

Без цябе не мог ужо, не мог,

Ні на міг

Без цябе не мог ужо застацца.

І шукаць пайшоў.

Шукаў па цёмным лесе.

 

І спаткаў.

Так нечакана,

Што як быццам

то было наканавана.

 

Між ялін —

Бярозы белай ствол.

Між ялін

Бярозу, мусіць, бурай паваліла.

І ў журбе

Сядзела ты на той бярозе.

І каса твая,

каса тугая,

Так маўчала,

быццам ты зусім была другая.

Дзень мінаў...

І ты ў сваёй журбе

Смутак мой

Не заўважала, не адчула.

І я падумаў,

Што каханню больш не паўтарыцца.

 

І пакінуў...

Не цябе, не лес пакінуў.

Я сябе пакінуў.

Бо душу аддаў

тужліваму ўспаміну...

 

1974


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан