epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"Ты па шчавель ішла на луг..."

Ты па шчавель ішла на луг,

Лёгка дыхаў шырокі Сож.

Раптам цёплы вясновы дождж

Да тваіх дакрануўся рук.

 

І адчуў, мусіць, іх агонь.

Ўсёй істотай к табе прыпаў

І трымаў, пакуль шэпт яго

Не заціх сярод буйных траў.

 

Ты ўсміхалася. Ну, а я...

(Ці пра ўсё ж я табе скажу?)

Я пад клёнам адзін стаяў

І зайздросціў яму, дажджу.

1939


1939

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан