epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"У душу уваходзіць нешта новае..."

У душу уваходзіць нешта новае...

Што? —

Яшчэ не ведаеш і сам...

Толькі ўжо з ранейшаю высноваю

Нечага, відаць бы, не пісаў.

 

Ну, а што ж,

А як жа слова шчырае,

Для якога век свой праслужыў?..

А яно ка мне,

як птушка з выраю,

Хай ляціць,

каб нанава я жыў.

 

Веру — дарагое, запаветнае,

Што было апораю ўсяму,

Не пакіне дзён маіх бясследна...

Бо другога — знае — не прыму!..

 

1964


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан