epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"У памяці сцелюцца..."

У памяці сцелюцца

Чорныя цені вайны.

Роў за аселіцай...

Падаюць маткі, сыны...

 

Роў за аселіцай...

Крыкі палонных-сяброў...

Ворагі цэляцца —

Поўніцца, поўніцца роў...

 

Сэрца заходзіцца.

Чым утаймуеш тугу?

Што я зраблю для вас?

Толькі памерці магу.

 

Ды па-над прысакам

Чую — жвір словы сякуць:

«Ты мусіш выстаяць —

Нашых пакут не забудзь!»

1943


1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан