epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"У той міг, калі ты..."

У той міг, калі ты, адвёўшы пагляд,

Аддала мне моўчкі мае ўсе лісты,

Я адно толькі шчыра прамовіў, як брат:

— Будзь шчасліваю ты.

 

Мы сустрэнемся, ведаю, некалі зноў,

Перайшоўшы цераз расстання хрыбты.

Не чакай ад мяне тады іншых ты слоў:

Я скажу:

— Будзь шчасліваю ты.

Будзь шчаслівай, калі толькі можаш ёй быць,

Атрымаўшы пярсцёнак свой залаты.

І забыўшы, як ноччу касцёр гарыць

І аб чым шумяць над ракой чараты...

1956


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан