epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

У вянок Леніну

Сказалі мне думы

Многіх людзей,

Што сёння жывуць

Як адна сям’я,

Сказалі словамі

Лепшых надзей,

І гэта

Запомніў я:

 

— Каб Леніна ўславіць,

Трэба мець

Сэрца такое,

Як ён меў.

І любіць чалавека

Патрэбна ўмець

Так,

Як Ленін умеў.

 

Ніхто, ніхто

Яшчэ не здабыў

Любасці гэткай,

Хоць прагнуў здабыць,—

Толькі адзін

Ленін быў,

І толькі ён

Мог ім быць.

 

І вось чаму свет

Па крупінцы сабраў

І сілы,

І таленты

Ў любасць адну —

Хаця б у мільярдах

Пачуццяў і спраў

Леніна ўславіць

І дасягнуць.

 

І я,

Між усімі

Баец радавы,

Таксама

Да Леніна

Шчыра іду.

І гэтыя словы —

Дазволіце вы —

У родны вянок

Ільічу пакладу.

 

*

Для сівога настаўніка — Ленін,

І для мужнага воіна — Ленін,

Для вясёлага школьніка — Ленін,

І для хлопчыка з зорачкай — Ленін.

 

Ленін — трохі суровы і строгі,

Ленін — стомлены з доўгай дарогі,

Ленін — з усмешкай, з ціхім спакоем,

Ленін — з думай пра шчасце людское.

Свету вялікаму —

нельга без Леніна,

Нельга без Леніна —

крыўдна без Леніна,

Крыўдна без Леніна —

горна без Леніна,

Горна без Леніна —

пуста без Леніна,

Ленін — як роўны,

і Ленін — як сонца,

Леніна чуем,

і Ленін — як рэха,

Леніна вучым —

верым і ведаем:

Ленін між намі

і Ленін —

наперадзе!..

1963


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан