epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

Успамін

Ледзь толькі ты ступіла на парог

І прывітання вымавіла словы,

Туга мая — я чуў яе спалох —

Пакінула лятунак мой вясновы.

 

Што ты з сабою ў хату прынясла?

Я не гадаў. А толькі ў тую хвілю

Я ўбачыў Сож, пачуў усплёск вясла,

Успомніў дні, што нас навек зраднілі.

 

Здалося мне, што ўвесь бацькоўскі край —

Зялёны луг, і клёны ў буйным росце,

І цёмны бор, і сіні небакрай {пебакрай

Ка мне з’явіліся здалёку ў госці.

 

Я кінуўся насустрач: — Ты прыйшла...

Але вачам прадстала толькі ціша,

А ў гэтай цішы песня праплыла

І збіла крыллямі пялёсткі з вішань.

1945


1945

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 1. Вершы, паэмы 1939 - 1962 гг. - Мн.: Маст. літ., 1986. - 494 с.
Крыніца: скан